Славутасць | |
Палацца Барбарыга | |
---|---|
італ.: Palazzo Barbarigo | |
45°25′52″ пн. ш. 12°19′50″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | рэнесансная архітэктура |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палацца Барбарыга (італ.: Palazzo Barbarigo) — палац у Венецыі на Гранд-канале, дзе нарадзіўся святы Грэгорыа Барбарыга.
Першапачаткова будынак быў пабудавана ў XVI стагоддзі. Палацца было выканана ў стылі які рушыў услед за эпохай Адраджэння. Праект прадугледжваў тры паверхі: з адкрытай ніжняй лоджыі быў выхад на канал, два верхніх паверхі таксама былі з адкрытымі лоджыямі, упрыгожаныя калонамі.
У 1886 годзе, уладальнікамі будынка — гаспадарамі шкляной вытворчасці, фасад палацца быў аздоблены мазаікай з муранскага шкла. Калі мазаіка былі выканана, тагачасных новых уладальнікаў ганілі іх арыстакратычныя суседзі як нуварышаў, якія маюць рэзкі густ і ажыццявілі аздабленне насуперак высакародным фасадам суседніх будынкаў.
Нягледзячы на гэта, сённяшняе аблічча палацца з’яўляецца адным з самых запамінальных і яркіх на ўсім Гранд-канале.
Сёння частка будынка выкарыстоўваецца як дэманстрацыйная зала і магазін, які прадае муранскае шкло.
Гл. таксама
Літаратура
- Marcello Brusegan. La grande guida dei monumenti di Venezia. Roma, Newton & Compton, 2005. ISBN 88-541-0475-2.
- Guida d’Italia — Venezia. 3a ed. Milano, Touring Editore, 2007. ISBN 978-88-365-4347-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацца Барбарыга