Славутасць | |
Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў | |
---|---|
![]() | |
53°01′40″ пн. ш. 25°48′59″ у. д. | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Паўлінава |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Заснавальнік | Ян Отан Бохвіц |
Будаўніцтва | ХІХ — XX |
Будынкі | |
палац • флігель • стайня • кароўнік • парк | |
Статус |
![]() |
![]() |
Палацава-паркавы ансамбль Бохвіцаў — палацава-паркавы ансамбль ХІХ — пачатку XX стагоддзя ў в. Паўлінава Баранавіцкага раёна
Гісторыя
У 1897 годзе маёнтак Навіцкіх набыў Ян Отан Бохвіц, які спачатку размясціў тут свае гаспадарчыя пабудовы, потым заклаў сад і разбіў пейзажны парк. На р. Лахазва пабудаваў вадзяны млын, паблізу ў лесе працавала смалакурня для вырабу шкіпінару і мазуту. У 1906 годзе Бохвіц заклаў падмурак багатага палаца, будаўніцтва якога завяршыў у 1909 годзе. Тым часам у маёнтку Паўлінава было 7 двароў і 45 жыхароў. Спачатку Бохвіц адбудаваў палац каля Вошкаўцаў (цяпер Ураджайная), што пад Ляхавічамі, і назваў яго ў гонар бацькі — Флер’янова, а закладзены новы палацава-паркавы ансамбль у гонар маці — Паўлінава. У 1909 годзе ў Паўлінава прыязджала гасцяваць Эліза Ажэшка. Станам на 2024 года, захаваліся абодва палацы.
Архітэктура
![](../I/%D0%A4%D0%BE%D1%82%D0%BE_%D0%BF%D1%83%D1%82%D0%B5%D1%88%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B8%D1%8F_%D0%BF%D0%BE_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%B8_109.jpg.webp)
Паўлінаўскі ансамбль уключае палац, флігель, стайню, кароўнік і парк. Палац у плане прамавугольны, мае тры паверхі, трэці паверх мансардавы. Усе чатыры франтоны трактаваны ў стылі неаготыкі, завершаны зубчастымі вежкамі.
Добра захаваўся пейзажны парк. Ён займае плошчу каля 7 га, мае форму квадрата з прыгожай сажалкай.
Літаратура
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх