Палата Дэпутатаў Люксембурга (люкс.: D'Chambersgebai, фр.: Chambre des Deputes, ням.: Abgeordnetenkammer) — заканадаўчы орган Люксембурга.
Склад і паўнамоцтвы
Палата дэпутатаў складаецца з 60 дэпутатаў, якія выбіраюцца шляхам прамых усеагульных выбараў па прапарцыйнай сістэме тэрмінам на 5 гадоў. Члены Палаты Дэпутатаў не могуць быць членамі ўрада. Урад адказны перад Палатай Дэпутатаў.
Вынікі некаторых выбараў
Выбары 2004 года
- Хрысціянска-сацыяльная народная партыя - 36,11%
- Люксембурская сацыялістычная рабочая партыя - 23,37%
- Люксембурская дэмакратычная партыя - 16,05%
- «Зялёныя» - 11,58%
- Камітэт дзеянні за дэмакратыю і справядлівасць - 9,95%
Выбары 1999 года
- Хрысціянска-сацыяльная народная партыя — 30,1 %
- Люксембурская дэмакратычная партыя — 22,35 %
- Люксембурская сацыялістычная рабочая партыя — 22,29 %
- Камітэт дзеяння за дэмакратыю і справядлівасць — 11,31 %
- «Зялёныя» — 9,08 %
- «Левыя» — 3,3 %
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.