Палаталізацыя (лац.: palatum паднябенне), памякчэнне зычных — від дадатковай артыкуляцыі зычных, які заключаецца ў тым, што асноўная артыкуляцыя зычнага ўскладняецца дадатковай сярэднеязычнай, г.зв. «ётавай», артыкуляцыяй (уласцівай гуку [й], пры якой сярэдняя частка спінкі языка набліжаецца да сярэдзіны цвёрдага паднябення).
Гукі, якія маюць такую дадатковую артыкуляцыю — мяккія або палаталізаваныя, якія не маюць — цвёрдыя або непалаталізаваныя.
У беларускай мове толькі гэты від дадатковай артыкуляцыі выконвае фаналагічную ролю (адрознівае сэнс словаў або формаў).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.