Апладненне — зліццё мужчынскай і жаночай палавых клетак (гамет), што служыць сродкам палавога размнажэння чалавека, жывёл і раслін. Утварае зіготу, што дае пачатак новаму арганізму. Пры гэтым аднаўляецца дыплоідны набор храмасом, уласцівы саматычным клеткам арганізму, і перадаюцца спадчынныя прыкметы бацькоў. У чалавека і жывёл адбываецца ў выніку асемянення. У голанасенных і кветкавых раслін — у выніку апылення. У кветкавых раслін ажыццяўляецца двайное апладненне.
Віды
- Вонкавае. Палавыя клеткі зліваюцца па-за арганізмам. У большасці жывёл, што жывуць у вадзе (ігласкурыя і малюскі, шэраг земнаводных і рыб) з адкладаннем у навакольным асяроддзі спермы і яйцаклетак, дзе тыя зліваюцца.
- Унутранае. Адбываецца ўнутры палавых органаў асобіны (перакрыжаванае і самаапладненне). Пераважна ў наземных жывёл з адмысловымі прыдаткавымі палавымі органамі для пераносу спермы з цела самцоў у цела самак. У вышэйшых раслін назіраецца аагамія. У ніжэйшых раслін — таксама анізагамія, ізагамія і кан'югацыя[1].
Зноскі
- ↑ Апладненне // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 1. — С. 428. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Апладненне
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.