Пала́бы (палабяне) (лац.: polabi) — сярэдневяковае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз абадрытаў[3]. Палабы засялялі землі па правым беразе ніжняй Лабы на паўночным ўсходзе ад Гамбурга, на поўдзень ад ракі Травэ. На захадзе ад іх знаходзіліся вобласці рассялення немцаў, на поўначы ад іх размяшчалася племя ваграў, на ўсходзе — плямёны бодрычаў і глінян (вышэй па цячэнні Эльбы), на паўднёвым усходзе за Эльбай — племя дравян[1]. Усе гэтыя плямёны, таксама як і палабы, уваходзілі ў абадрыцкі саюз. Упершыню племя палабаў згадваецца ў хроніцы Адама Брэменскага XI стагоддзя[4].
Цэнтрам палабаў быў Рацісбург (па-славянску Ратыбор) — у наш час гэты горад з'яўляецца адным з раённых цэнтраў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Галоўным язычніцкім бажаством палабаў была Жыва, або Сіва, месцамі адпраўлення язычніцкіх культаў у іх былі свяшчэнныя гаі[3].
У XII—XIII стст. палабы былі канчаткова заваяваны немцамі, прынялі хрысціянства, іх землі на захадзе (а таксама землі ваграў) увайшлі ў склад графства Гольштэйн, на ўсходзе — у склад герцагства Мекленбург. На працягу некалькіх стагоддзяў палабы былі цалкам асіміляваны немцамі.
Гл. таксама
Зноскі
- 1 2 Вялікая Савецкая Энцыклапедыя . — Карта з артыкула «Полабские славяне» у ВСЭ. Палабскія славяне ў 8—10 стст. Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. (Праверана 29 мая 2012)
- ↑ Статья Полабские славяне // Большая советская энциклопедия / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М.: «Сов. энциклопедия», 1969—1978. — Т. 20. (Праверана 29 мая 2012)
- 1 2 Седов В. В. Славяне: Историко-археологическое исследование. — М.: Языки славянской культуры, 2002. — ISBN 5-94457-065-2. Архівавана 14 ліпеня 2017. (Праверана 29 мая 2012)
- ↑ Polański K. Gramatyka języka połabskiego / pod redakcją J. Okuniewskiego. — 2010. — С. 18.