Пакуцценскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дрыбінскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Галалобаўка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 24 чэрвеня 1960

Паку́цценскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Галалобаўка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Дрыбінскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Пакуцце. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Галалобаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Дрыбінскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года — у Горацкім раёне, з 12 лютага 1935 года — у Дрыбінскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 14 кастрычніка 1959 года — у складзе Горацкага раёна. 24 чэрвеня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Расненскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.