Пако́сты — вадкія плёнкаўтваральныя рэчывы на аснове алеяў і алкідных смол.

Колер пакостаў ад жоўтага да вішнёвага. Добра змочваюць драўніну, металы, тканіну. Пры пакаёвай тэмпературы высыхаюць за 24 гадзіны. Утвараюць нерастваральныя ў вадзе і арганічных растваральніках эластычныя плёнкі. У мэтах паскарэння працэсу высыхання да пакостаў дадаюць сікатывы (солі кобальту, марганцу, свінцу).

Існуюць пакосты:

  • натуральныя,
  • паўнатуральныя,
  • камбінаваныя,
  • алкідныя.

Атрыманне

Натуральныя пакосты атрымліваюць з алеяў (у асноўным, з ільнянога і канаплянага) частковай полімерызацыяй пры тэмпературы 270—280 °C або награваннем да тэмпературы 140—160 °C з адначасовым прадзіманнем паветра.

Выкарыстанне

Пакосты выкарыстоўваюцца ў якасці асновы пры вырабе лакаў і алейных фарбаў. Пакостамі прамочваюць драўніну перад апрацоўкай фарбамі і ў мэтах засцярогі ад атмасферных уздзеянняў.

Літаратура

  • Пакост // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 528. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Словарь строительных материалов и изделий для студентов строительных специальностей. // Щукина Е. Г., Архинчеева Н. В. — Улан-Удэ: Издательство ВСГТУ, 2002. (руск.)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.