Паказчык праламлення (абсалютны паказчык праламлення) рэчыва — велічыня, роўная адносінам фазавых скорасцей святла (электрамагнітных хваль) у вакууме і ў дадзеным асяроддзі . Таксама пра паказчык праламлення гавораць і для любых іншых хваль, напрыклад, гукавых.
Апісанне
Паказчык праламлення вызначаецца як адносіна сінуса вугла падзення к сінусу вугла праламлення і залежыць ад частаты электрамагнітных хваль ад нізкіх частот да аптычных і далей, а таксама можа яшчэ болей рэзка змяняцца ў вызначаных абласцях частотнай шкалы. Звычайна маецца на ўвазе аптычны дыяпазон ці дыяпазон, прадугледжаны кантэкстам.
Паказчык праламлення можна выразіць як корань са здабытку магнітнай і дыэлектрычнай пранікальнасцей рэчыва:
У паглынаючых рэчывах дыэлектрычная пранікальнасць утрымвае ўяўную кампаненту , таму паказчык праламлення робіцца камплексным: .
У вобласці аптычных частот, дзе , рэчаісная частка паказчыка праламлення апісвае праламленне, а ўяўная частка — паглынанне.
Прамень, які падае з вакууму на паверхню нейкага рэчыва, праламляецца мацней за падаючы на яе з другога рэчыва; паказчык праламлення рэчыва, адпаведны праменю, падаючаму на яе з вакууму, называецца абсалютным паказчыкам праламлення ці проста паказчыкам праламлення; гэта і ёсць паказчык праламлення, вызначэнне якога дадзена ў пачатку артыкула. Абсалютны паказчык праламлення ўсякага газу, у тым ліку і паветра, пры звычайных умовах мала адрозніваецца ад адзінкі, таму прыблізна абсалютны паказчык праламлення рэчыва можна вызначыць па яго паказчыку праламлення адносна паветра.
Для вымярэння паказчыка праламлення выкарыстоўваюць ручныя і аўтаматычныя рэфрактометры.
Прыклады
Паказчыкі праламлення некаторых асяроддзяў прыведзены ў табліцы.
Тып асяроддзя | Асяроддзе | Тэмпература, °С | Значэнне |
---|---|---|---|
Крышталі | LiF | 20 | 1,3920 |
NaCl | 20 | 1,5442 | |
KCl | 20 | 1,4870 | |
KBr | 20 | 1,5552 | |
Аптычнае шкло | ЛК3 (Лёгкі крон) | 20 | 1,4874 |
К8 (Крон) | 20 | 1,5163 | |
ТК4 (Цяжкі крон) | 20 | 1,6111 | |
СТК9 (Звышцяжкі крон) | 20 | 1,7424 | |
Ф1 (Флінт) | 20 | 1,6128 | |
ТФ10 (Цяжкі флінт) | 20 | 1,8060 | |
СТФ3 (Звышцяжкі флінт) | 20 | 2,1862[1] | |
Каштоўныя камяні | Алмаз белы | - | 2,417 |
Берыл | - | 1,571—1,599 | |
Ізумруд | - | 1,588—1,595 | |
Сапфір белы | - | 1,768—1,771 | |
Сапфір зялёны | - | 1,770—1,779 | |
Вадкасці | Вада дыстыляваная | 20 | 1,3330 |
Бензол | 20—25 | 1,5014 | |
Гліцэрына | 20—25 | 1,4730 | |
Кіслата серная | 20—25 | 1,4290 | |
Кіслата саляная | 20—25 | 1,2540 | |
Алей анісавы | 20—25 | 1,560 | |
Алей сланечнікавы | 20—25 | 1,470 | |
Алей алівавы | 20—25 | 1,467 | |
Спірт этылавы | 20—25 | 1,3612 |
Зноскі
- ↑ Бесцветное оптическое стекло СССР. Каталог. Под ред. Петровского Г. Т. — М.: Дом оптики, 1990. — 131 с. — 3 000 экз.