сімвал | |
---|---|
маса |
9,1093826(16)×10−31кг, |
антычасціца | электрон |
класы | ферміён, лептон |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +1 |
спін | 1/2 |
ізатапічны спін | 0 |
барыённы лік | 0 |
дзіўнасць | 0 |
чароўнасць | 0 |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
час жыцця | ∞ (не меней 4,6×1026 гадоў) |
каналы распаду | — |
састаў часціцы | — |
Пазітро́н (ад лац.: positivus — дадатны + (элек)трон) — дадатна зараджаная элементарная часціца, антычасціца электрона. Абазначаецца e+, β+ або e.
Мае аднолькавыя з электронам масу і спін, а магнітны момант і электрычны зарад роўныя па модулі і процілеглыя па знаку.
Пазітрон мае спін, роўны 1⁄2 (ферміён), адносіцца да лептонаў, удзельнічае ў электрамагнітным, слабым і гравітацыйным узаемадзеяннях.
Існаванне пазітрона тэарэтычна вынікае з ураўнення Дзірака, эксперыментальна адкрыты К. Д. Андэрсанам (1932) у касмічных прамянях і стаў першым прыкладам антычасціц.
Пры пэўных умовах утварае з электронам вадародападобную сістэму (гл. пазітроній).
Узнікае пры ўзаемаператварэннях свабодных элементарных часціц, напрыклад, пры распадах мюонаў, а таксама пры бэта-распадзе некаторых ізатопаў.
Прадказаныя Дзіракам і эксперыментальна назіраныя працэсы анігіляцыі і нараджэння пар (пазітрон — электрон) былі першымі доказамі ўзаемапераўтварэнняў элементарных часціц, на аснове якіх распрацаваны метады нараджэння новых элементарных часціц у накапляльных кольцах паскаральнікаў.
Пазітроны выкарыстоўваецца пры даследаваннях размеркавання скарасцей электронаў праводнасці, дэфектаў крышталічнай рашоткі, кінетыкі некаторых хімічных рэакцый і іншага.
Гл. таксама
Літаратура
- Пазітрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. С. 517.
Спасылкі
- Позитрон // Физическая энциклопедия.
- What is a Positron? Архівавана 28 кастрычніка 2005. (from the Frequently Asked Questions :: Center for Antimatter-Matter Studies)
- Website about positrons and antimatter Архівавана 27 лістапада 2012.