![]()
Пазін на карце Харватыі ![]() ![]() | ||||||||||||||||||||||
Пазін (харв.: Pazin, італ.: Pisino, ням.: Mitterburg) — горад у Харватыі, у цэнтральнай частцы паўвострава Істрыя.
Агульныя звесткі
Сталіца харвацкай правінцыі Істрыя, нягледзячы на тое, што ён далёка не самы вялікі горад паўвострава. Шмат у чым сталічны статус Пазіна тлумачыцца тым, што гэта адзіны буйны горад паўвострава, размешчаны ў яго цэнтры, значна аддалены ад марскога ўзбярэжжа.
Знаходзіцца на скрыжаванні вядучых праз горную частку паўвострава аўтамабільных дарог Порач — Рыека і Пула — Пазін. Горад звязаны рэгулярным аўтобусным маршрутам з Пулай, іншымі істрыйскімі гарадамі, а таксама з Рыекай і праз яго з астатняй Харватыяй.
Славутасці
![](../I/Pazin_2004_panorama.jpg.webp)
Краявід Пазіна
- Замак (Kaštel) — пабудаваны ў X стагоддзі, цалкам перабудаваны ў XV—XVI ст. Часткова разабраны ў XIX стагоддзі. Пасля Другой сусветнай вайны ператворнаы ў музей.
- Царква Св. Мікалая — гатычная царква (1443 год).
- Францысканская царква XV ст. Цяпер у будынку знаходзіцца музей сярэдневяковых карцін, скульптур, а таксама стардаўніх глагалічных манускрыптаў.
- Пазінская пячора — побач з горадам. Знойдзена ў 1896 годзе.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пазін
- Афіцыйны сайт
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.