Пазыка — перадача грашовых сродкаў і рэчыўных каштоўнасцей адным удзельнікам дагавору другому з умовай вяртання і выплаты працэнтаў.

Віды

Від пазыкі залежыць ад тыпу дагавору, складу ўдзельнікаў пазыковага дагавору, памеру і крыніцы выплаты працэнтаў.

  • Банкаўская. Пазыкадаўцамі ёсць пазыковыя ўстановы (банкі), пазычальнікамі — юрыдычныя і фізічныя асобы.
  • Дзяржаўная (каштарысная). Удзельнікамі пазыковага дагавору могуць выступаць з боку пазычальніка і пазыкадаўцы агульнакраёвыя і мясцовыя каштарысы ад імя дзяржавы.
  • Камерцыйная. Дзейнікі гаспадарання даюць пазыковыя сродкі і таварна-рэчыўныя каштоўнасці адзін аднаму.
  • Спажывецкая. Пазычальнікам з'яўляецца насельніцтва.

Таксама пазыкі падзяляюцца паводле:

  • мэтавага прызначэння — арганізаваная і неарганізаваная;
  • спосабу выдачы пазычаных сродкаў — наўпроставая і ўскосная;
  • тэрмінаў пагашэння — тэрміновая, кароткатэрміновая, доўгатэрміновая, адтэрмінаваная і пратэрмінаваная;
  • месца ажыццяўлення — унутраная і знешняя.

Дзейнікамі знешніх (міжнародных) пазыкаў выступаюць дзяржавы, банкі, міжнародныя валютна-пазыковыя і фінансавыя ўстановы, юрыдычныя асобы[1].

Зноскі

  1. Алена Кірэева. Пазыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 520. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.