Пажытнік блакітны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trigonella caerulea (L.) Ser.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27009
NCBI  200963
EOL  644031
GRIN  t:40413
IPNI  523910-1
TPL  ild-9076
Trigonella caerulea

Пажытнік блакі́тны[3], Трыганэла, Грэчаскае се́на (Trigonella coerulea) — аднагадовая травяністая расліна сямейства бабовых.

Арэал

Радзіма — Балканскі паўвостраў, Каўказ, Паўднёвая Азія. Быў вядомы ўжо ў Старажытным Егіпце. У Беларусі часам культывуюць як кармавую расліну. Сцябло прамое вышынёй 30 — 100 см, з узнятымі ўверх галінкамі і прадаўгаватымі востразубымі сіне-блакітнымі лістамі. Мае рэзкі спецыфічны пах, пры адварванні вельмі непрыемны, моташлівы. Цвіце ў чэрвені — ліпені. Плод — струк. Насенне мае спецыфічны прана-грыбны смак.

Значэнне і выкарыстанне

Фармацэўтычная прамысловасць выпускае араматызаваны парашок з насення пажытніку блакітнага, які прымаюць па адной кававай лыжачцы перад ежай для паляпшэння стрававання. Пажытнік блакітны лічыцца выдатным танізатарам, сродкам лекавання парушэння абмену рэчываў, здаўна выкарыстоўвалася жанчынамі на Усходзе як сродак супраць хударлявасці; уваходзіць у склад некаторых сучасных аральных кантрацэптываў.

Можна дадаваць у хатнія кансервы з садавіны. Пажытнік блакітны — важны кампанент аджыкі, кары і іншых усходніх прыпраў, гэтак званага «зялёнага» сыру (паводле Г. Цюндзявіцкай, звычайнага ў Беларусі ў сярэдзіне XIX ст.). Меданос.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 134. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура

  • Белы А. Пажытнік блакітны // Праект «Наша ежа»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.