Пажарніца сіваватая | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
|
Пажа́рніца сіваватая[3] (Calamagrostis canescens) — від кветкавых раслін роду Пажарніца (Calamagrostis) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 70—130[4] см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, голае або з белаватымі валаскамі зверху. Суквецце — буйная і рыхлая мяцёлка рыжаватага колеру. Кветкавыя каласкі даўжынёй 2—5 мм. Каласковыя лускавінкі ланцэтнай формы, з кілем. Ніжняя кветкавая лускавінка надрэзаная на 2 зубцы, паміж якімі знаходзіцца невялікі асцюк. Плод — зярняўка.
Распаўсюджанне і экалогія
Пажарніца сіваватая распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна[5]. Гіграфіт і эўтроф[5]. Расце на балотах, вільготных лугах, у вільготных лясах і прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Гаспадарчае значэнне
Кармавая расліна невысокай якасці[4].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- 1 2 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- 1 2 Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- 1 2 Вейник седеющий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Літаратура
- Манкевіч В. І. Пажарніца // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 71—72.
Спасылкі
- Вейник седеющий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Дикие родичи культурных растений — Calamagrostis canescens (Web.) Roth. — Вейник седеющий // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
- Краснокнижный вид Calamagrostis canescens в Красной книге Ставропольского края // ИАС «ООПТ России» Архівавана 6 лютага 2020. (руск.)