Падсвільскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Глыбоцкі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Падсвілле |
Дата ўтварэння | 20 чэрвеня 2013 |
Насельніцтва (2019) | 2 616 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Падсві́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — гарадскі пасёлак Падсвілле.
Утвораны 20 чэрвеня 2013 года ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці шляхам рэарганізацыі Падсвільскага пассавета ў сельсавет[1]. 30 жніўня 2018 года скасаваны вёска Раз’езд Замошша, хутары Гразі і Пунькі[2].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (38 населеных пунктаў, без Падсвілля) — 1148 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 1,1 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 2616 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 20 июня 2013 г. № 278 О некоторых вопросах административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Решение Глубокского районного Совета депутатов от 30 августа 2018 г. № 28 Об упразднении сельских населенных пунктов Глубокского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.