Падмурак (Фундамент — лац.: fundamentum — аснова) — ніжня частка будынкаў ці збудаванняў, якая перадае нагрузку грунтам. Глыбіня падмурка залежыць ад інжынерна-геалагічных і гідралагічных умоў, канструкцыйных асаблівасцей будынкаў і збудаванняў, глыбінь прымярзання пучыністых грунтоў, размыву (для гідратэхнічных збудаванняў). Фундамент робяць з жалезабетону, бетону, бута-бетону, каменю, бутавага каменю, цэглы-жалезняку, драўніны.
Падмуркі падзяляюцца на масіўна-суцэльныя пад усім збудаваннем; стужачныя пад суцэльныя сцены; адзіночныя (слупавыя) пад калоны; каробчатыя — пад вышынныя дамы; рамныя для апор прамысловых установак; падмуркі складкавага тыпу ці з абалонак у выглядзе цел вярчэння пад асобныя калоны, апоры і высокія збудаванні; падмуркі-блокі маставых апор, плацін, доменных і коксавых печаў, веж, помнікаў, станкоў і інш; палевыя.
Гл. таксама
Літаратура
- Фундамент // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).