Вёска
Падкоссе
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°32′16″ пн. ш. 28°28′07″ у. д.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Падкоссе на карце Беларусі ±
Падкоссе (Беларусь)
Падкоссе
Падкоссе (Мінская вобласць)
Падкоссе

Падко́ссе[1] (трансліт.: Padkossie, руск.: Подкосье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 14 кіламетраў на ўсход ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.

Назва

Назва паходзіць ад наймення мясцовасці, угодзевага ўрочышча, дзе заснавана пасяленне.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як ваколіца Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

На пачатку 1930-ых гг. створаны калгас "Ленінскі шлях", працавала кузня.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 2 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Краснаакцябрскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • Пачатак ХХ ст. — 23 двары, 143 жыхары.
  • 1917 год — 36 двароў, 175 жыхароў.
  • 1 студзеня 2002 года — 33 двары, 55 жыхароў.

Турыстычная інфармацыя

  • Брацкая магіла (1941—1944 гады).

Вядомыя выхадцы

  • Міхаіл Вячаслававіч Пракаповіч — герой руска-японскай вайны.

Зноскі

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.