Падкаморы (польск.: Podkomorzy ад лац.: subcamerarius, руск.: подкоморий, подкоморник) - ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Галоўны межавы суддзя, які займаўся пытаннямі размежавання валадарстваў (па спрэчках аб межах маёнткаў). Быў ураднік земскага шляхецкага суда, які абіраўся з шляхты. Уваходзіў у кола асоб, якія адказвалі за бяспеку першай асобы дзяржавы. Пасада была даволі прэстыжнай (сярод такіх былі шляхціцы Сабескі і Храпавіцкі).
- З'явіўся ў XIV ст., быў абаронцам бедных удоў і сірот дваранства, удзельнічаў у Земскім судзе (толькі ў Вялікай Польшчы на рубяжы XV-XVI ст.).
- Падкаморы надворны - быў ураднікам двара, адказны за сядзібу манарха. Кіраваў службай гувернантскай, і дваранамі прызначанымі для абслугоўвання караля. У прыдворнай іерархіі быў пасля прыдворнага маршалка. Дапамагаў каралю падчас сесіі Сейма, у судзе, падчас падарожжаў і падчас ваенных дзеянняў.
- Існавалі два прыдворных падкаморыя (Каронны і Літоўскі), апошнімі ў розны час былі Рыгор Хадкевіч і Януш Радзівіл.
- У 1763 г. падчас судовых рэформаў Кацярыны II, пасаду падкаморыя была адноўлена, яе займалі дваране - сінонім "камергер".
Літаратура
- Учебник Московского Государственного Университета, Том I (Чехия, Польша, Болгария)
- "Этимологический русскоязычный словарь", Макс Фасмер (изд. пер. О. Н. Трубачёв), г. Москва, 1964—1973 гг. (т. 1-4);
- "Новый толково-словообразовательный словарь русского языка", Т. Ф. Ефремова, изд. "Русский язык", г. Москва, 2000 г.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.