![](../I/St_Mary's_Hospital_old_section_2003-08-22.jpg.webp)
Падзінгтан
Па́дзінгтан або Пэ́дзінгтан (англ.: Paddington) — раён Лондана, аднайменная перасадкавая станцыя метро і лонданскі вакзал. Назва была зарэгістравана ў 1056 годзе як Пэдзінгтан. Пэдзінгтан азначае «памесце Пэдзі», дзе Пэдзі з'яўляецца стараанглійскім варыянтам імя Патрык. Станцыя Пэдзінгтан — найбуйнейшы перасадкавы вузел лонданскага метро, звязана з 4-ма лініямі. З вакзала Пэдзінгтан адпраўляюцца цягнікі далёкага накіравання (заходняя частка краіны, Брысталь, Бат і паўднёвы Уэльс) і прыгарадны пасажырскі транспарт (да захаду ад Лондана).
Гл. таксама
- Медзведзяня Падзінгтан
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падзінгтан
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.