Падузорнік з карункамі выглядвае з-пад рознакаляровага пакрывала
Кароткі дэкаратыўны падузорнік

Падзор, Падузорнік — у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве паласа тканіны з вышыўкай або карункамі, якая прышываецца да аднаго з доўгіх краёў прасціны, так што пры засланай пасцелі падзор застаецца адкрытым і звісае над падлогай. У некаторых мясцовасцях падзоры былі асобным прадметам тэкстылю і не прышываліся да прасціны, а закладаліся пад яе. Таксама словам падзор называлі карункі, якімі абшываецца край прасціны, пакрывала і інш.

Апісанне

Падузорнік традыцыйна прадстаўляў сабой тканую паласу ільняной тканіны, пазней пачалі рабіць і з баваўняных тканін. Аздабляўся карункамі, вышыўкай і гэтак далей.

Выкарыстанне

Падзор служыць для таго, каб схаваць прастору пад ложкам. У сялянскай хаце ложак даводзілася ставіць на высокіх ножках, бо знізу з падлогі ідзе холад. Натуральна, што такая вялікая прастора чымсьці займалася: вялікімі куфрамі, кошыкамі і іншымі рэчывамі. І падузорнік, з аднаго боку, закрываў гэтыя ўсе гаспадарчыя прыналежнасці, а з другога боку — ён заўсёды быў пакрыты заклінальнай вышыўкай[1].

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.