Падзенне на Юпітэр нябеснага цела ў 2009 годзе адбылося ў ліпені. Яно прывяло да утварэння чорнай плямы ў атмасферы планеты, па памеры параўнальнай з Ціхім акіянам[1]. Гэта другі выпадак, калі стала магчымым назіраць наступствы сутыкнення нябеснага цела з Юпітэрам: першым было падзенне каметы Шумейкераў — Леві ў 1994 годзе.
Адкрыццё
Аўстралійскі астраном-аматар Энтані Уэслі (англ.: Anthony Wesley) выявіў сляды падзення 19 ліпеня 2009 г., прыблізна а 13.30 UTC. У сваёй хатняй абсерваторыі ён праводзіў назіранні неба з дапамогай 14,5-цалёвага тэлескопа-рэфлектара, падлучанага да камп'ютара. Спачатку ён прыняў чорную пляма за звычайны палярны шторм, але пасля, калі палепшыліся ўмовы назірання, ён зразумеў, што гэта з'ява хутчэй падобна на сляды сутыкнення[2]. Усвядоміўшы гэта, Энтані Уэслі абвясціў іншых астраномаў, у тым ліку, у Лабараторыі рэактыўнага руху ў Пасадыне[3].
Вывучэнне
Абсерваторыя Кек і інфрачырвоны тэлескоп НАСА IRTF пацвердзілі наяўнасць плямы. У інфрачырвоным выпраменьванні пляма была яркай, гэта паказвала, што сутыкненне нагрэла вобласць плошчай 190 мільёнаў квадратных кіламетраў у атмасферы Юпітэра каля яго паўднёвага полюса. Дакладныя каардынаты — 305 W, 57 S[4]. Навукоўцы таксама заўважылі прыкметы павышанага ўтрымання аміяку ў месцы ўдару, што кажа на карысць таго, што цела было каметай[5]. Плануецца, што вывучэнне месца падзення будзе працягнута рознымі астранамічнымі інструментамі, у прыватнасці, абсерваторыяй Кек[6] і новай камерай WFC3 тэлескопа «Хабл»[4].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Черное пятно на Юпитере . Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Wesley, Anthony. Impact mark on Jupiter, 19th July 2009(нявызн.). (jupiter.samba.org). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ O'Loughlin, Toni and agencies. Amateur astronomer spots Earth-size scar on Jupiter(нявызн.). The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
- 1 2 Jupiter pummeled, leaving bruise the size of the Pacific Ocean. University of California, Berkeley press release, July 21 2009.
- ↑ Martinez, Carolina. New NASA Images Indicate Object Hits Jupiter(нявызн.). Jet Propulsion Laboratory (20 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Jupiter adds a feature Архівавана 20 ліпеня 2011.. Keck Observatory observations, July 21 2009