Падзенне Гранады
Асноўны канфлікт: Рэканкіста
Здача Гранады іх іспанскім вялікасцям Ізабеле і Фердынанду. Франсіска Прадылья, 1882.
Здача Гранады іх іспанскім вялікасцям Ізабеле і Фердынанду. Франсіска Прадылья, 1882.
Дата 2 студзеня 1492
Месца Гранада (Іспанія)
Вынік Капітуляцыя маўраў, знішчэнне Гранадскага эмірата
Праціўнікі
Каралеўства Кастылія і Леон Гранадскі эмірат
Камандуючыя
Радрыга Понсэ дэ Леон Баабдыль
Сілы бакоў
100 000 чал. 30 000 чал.
Страты
30 000 забітых і параненых 28 000 забітых, параненых і палонных

    Падзенне Гранады адбылося 2 студзеня 1492 года пасля некалькіх месяцаў аблогі горада, стаўшы кульмінацыяй так званай Гранадскай вайны 14821492 гг. Горад быў захоплены Каралеўствам Кастылія і Леон. Перадачу Гранады рэгуляваў спецыяльна заключаны Гранадскі дагавор (1491), які складаўся з 77 пунктаў. Разам з падзеннем Гранады спыніў існаванне Гранадскі эмірат. Узяцце Гранады азначала канец 780-гадовай мусульманскай прысутнасці на Іберыйскім паўвостраве і канец Рэканкісты. Пасля гэтай перамогі хрысціянскае каралеўства сталі зваць Іспаніяй.

    Ход падзей

    Увесну 1491 года ў руках маўраў на Іберыйскім паўвостраве заставалася толькі Гранада. Спробы ўзяць горад штурмам былі няўдалымі, войскі Ізабелы I і Фердынанда II прыступілі да аблогі. Было заключана перамір'е на чатыры месяцы. Баабдзіль вёў перамовы з каралём Феса аб дапамозе, але яны апынуліся няўдалымі. Тэрмін перамір'я скончыўся, і горад капітуляваў.

    Сучаснасць

    Гранада адзначае 2 студзеня як свята.

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.