Вёска
Паддуб'е
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
53°33′50″ пн. ш. 28°02′07″ у. д.
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Паддуб'е на карце Беларусі ±
Паддуб’е (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Паддуб’е (Пухавіцкі раён)
Паддуб’е (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Паддуб’е (Пухавіцкі раён)

Падду́б'е[1] (трансліт.: Paddubje, руск.: Поддубье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 7 кіламетраў на паўночны ўсход ад Мар’інай Горкі, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы.

Назва

Назва вёскі пайшла ад мясцовасці, дзе расло шмат дубоў.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

У пачатку 20 ст. пасяленне было вядома як урочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1926 годзе вядома як хутар.

Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • Пачатак ХХ ст. — 1 двор, 12 жыхароў.
  • 1926 год — 3 гаспадаркі, 22 жыхара.
  • 1 студзеня 2002 года — 17 двароў, 25 жыхароў.

Турыстычная інфармацыя

  • Гарадзішча (V стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.) . 2,9 км на поўнач ад вёскі, у полі, мясцовая назва — Гарадок.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.