Вёска
Падвялікае
± | ||||||||||||||||||||||
Падвялі́кае[1] (трансліт.: Padvialikaje, руск.: Подвеликое) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Казлоўшчынскага сельсавета.
Геаграфія
На паўднёвым усходзе ад вёскі ў балоцістай мясціне мае выток рака Ваўчанка (прыток Шчары).
Гісторыя
У 1940—1977 гадах цэнтр Падвялікаўскага сельсавета. Да 30 снежня 2003 года вёска ўваходзіла ў склад Дзянісаўскага сельсавета[2].
Славутасці
- Касцёл Маці Божай Анёльскай пабудаваны i асвечаны ў 1991 годзе.
Вядомыя асобы
- Мікалай Мікалаевіч Іаскевіч (нар. 1958) — беларускі ўрач-хірург. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2008).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 30.12.2003 № 40 «О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района» (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падвялікае
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.