Падводныя лодкі праекта 955 «Барэй» — серыя расійскіх атамных падводных лодак класа «ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння» чацвёртага пакалення. Па стане на ліпень 2009 года галоўны карабель («Юрый Далгарукі» праходзіць серыю хадавых выпрабаванняў, яшчэ два караблі серыі («Аляксандр Неўскі», «Уладзімір Манамах») знаходзяцца ў стадыі пабудовы, чацвёрты карабель («Свяціцель Мікалай») рыхтуецца да закладкі. Усяго, паводле Дзяржаўнай праграмы развіцця ўзбраенняў на 2007—2015 гады, плануецца да 2017 года пабудаваць 8 караблёў.
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.