Вёска
Падбярэжжа
± |
Падбярэ́жжа[1] (трансліт.: Padbiarežža, руск.: Подбережье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета.
Геаграфія
Знаходзіцца за 10 кіламетраў на паўнач ад Мар’інай Горкі, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Пухавічы лініі Мінск-Асіповічы, каля шашы Мінск-Бабруйск (1 км).
Гісторыя
Пад уладай Расійскай імперыі
Паводле перапісу 1917 г. пасяленне было вядома як маёнтак Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
Найноўшы час
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
Паблізу вёсцы, на хутаре Асіеўскага летам 1936 г. адпачываў і працаваў Якуб Колас.
Пад час Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.
Насельніцтва
Інфраструктура
- Кафэ “Папараць-кветка”
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- У Пухавіцкім раёне прайшлі Каласавіны Архівавана 28 красавіка 2016. - http://www.gorka.by Архівавана 21 студзеня 2021.
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх