Горад
| ||||||||||||||||||||||||||
Пада́нг (індан.: Padang) — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр Заходняй Суматры. Насельніцтва (2010 г.) — 933 584 чал.
Геаграфія
Горад Паданг знаходзіцца ў заходняй частцы вострава Суматра ля ўзбярэжжа Індыйскага акіяна. Прыбярэжная частка горада нізкая, гістарычны цэнтр знаходзіцца на вышыні 3 м над узроўнем мора. Аднак далей пачынаюцца пагоркі, якія ўзвышаюцца да 1853 м.
Клімат экватарыяльны, вельмі вільготны з двума ярка акрэсленымі сезонамі мусонаў. Агульная колькасць ападкаў — каля 4300 мм у год.
Паданг знаходзіцца ў зоне субдукцыі (напаўзання акіянічных пліт, гл. Тэктоніка пліт), таму тут часта здараюцца землятрусы. Горад моцна пацярпеў ад цунамі 2004 года і землетрасення 2009 года.
Гісторыя
Паданг узнік на месцы рыбацкага паселішча народа мінангкабау. З мясцовых гаворак назва горада перакладаецца як «поле» або «меч». У XVII стагоддзі паселішча трапіла пад кантроль галандскай Ост-Індскай кампаніі і ператварылася ў буйны гандлёвы цэнтр золатам, спецыямі, пазней — чаям і кавай. 7 жніўня 1669 г. адбылося паўстанне супраць галандцаў. У наш час, гэтая дата лічыцца днём набыцця гарадскога статусу.
У 1781—1784 і 1795—1818 гадах Паданг знаходзіўся пад кантролем Вялікабрытаніі. У 1793 годзе быў разрабаваны французскімі піратамі. Прэтэнзіі на тэрыторыю Паданга стала высоўвалі дзяржавы Паўночнай Суматры.
Геаграфія
Клімат
Клімат Паданга (1991—2020) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | |
Сярэдні максімум, °C | 31,1 | 31,4 | 31,3 | 31,3 | 31,6 | 31,3 | 31,0 | 30,7 | 30,5 | 30,4 | 30,4 | 30,7 | |
Сярэдняя тэмпература, °C | 27,0 | 27,2 | 27,3 | 27,4 | 27,5 | 27,1 | 26,7 | 26,7 | 26,6 | 26,6 | 26,8 | 26,9 | |
Сярэдні мінімум, °C | 22,9 | 22,9 | 23,2 | 23,5 | 23,4 | 22,9 | 22,4 | 22,6 | 22,7 | 22,8 | 23,1 | 23,0 | |
Крыніца: Cuaca Padang |
Насельніцтва
|
Зноскі
- ↑ Geographic Names Server — 2018.
- ↑ Indonesian Minister of Home Affairs Decree 100.1.1-6117 Of 2022 — С. 670.
- 1 2 2020 Indonesian census
- ↑ различные авторы Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. Петрушевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. XXIIa. Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Большая советская энциклопедия / под ред. О. Ю. Шмидт — 1 — М.: Акционерное общество «Советская энциклопедия», 1920. Праверана 22 лютага 2024.
- ↑ Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 19. — С. 72.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 361. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 22 лютага 2024.
Літаратура
- Пада́нг // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 361. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Пада́нг // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 319. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Пада́нг // Т. 19. Отоми — Пластырь. — М. : Советская энциклопедия, 1975. — С. 72. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)