Падазроны — асоба, затрыманая па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, а таксама асоба, якой абрана мера стрымання да прад'яўлення абвінавачання.
Паводле крымінальна-працэсуальнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, падазроны з'яўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу, які уступае ў працэсуальныя адносіны на стадыі ўзбуджэння крымінальнай справы і папярэдняга следства. У працэсуальным становішчы ён можа знаходзіцца толькі на працягу вельмі кароткага тэрміну (не больш за 3 сутак), пасля чаго павінна быць вырашана пытанне пра прад'яўленне яму абвінавачання і меры стрымання, калі для гэтага будуць законныя падставы.
Літаратура
- Падазроны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.