Падагра | |
---|---|
| |
МКХ-10 | M10. |
МКБ-10-КМ | M10 і M10.9 |
МКХ-9 | 274.0 274.1 274.8 274.9 |
МКБ-9-КМ | 274[1][2], 274.0[1][2], 274.00[1][2] і 274.9[1][2] |
OMIM | 138900 |
DiseasesDB | 29031 |
MedlinePlus | 000422 |
eMedicine | emerg/221 med/924 med/1112 oph/506 orthoped/124 radio/313 |
MeSH | D006073 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падагра (стар.-грэч.: ποδάγρα — нага ў пастцы) — адкладанне соляў у суставах і тканках праз лішак мачавой кіслаты ад недахопу харчовых ферментаў для расшчаплення ежы. Найчасцей сустракаецца сярод людзей з высокім узроўнем жыцця і закранае вялікі палец ступні і ныркі. Ускладненне хваробы выклікае артрыт, пашкоджанне нырак і вядзе да дэфармацыі суставаў і інваліднасці[3].
Папярэджанне
Хваробу прадухіляе штодзённае 6-разовае харчаванне, піццё да 2,5 літру вады за суткі, ужыццё гароднінных, малочных і садавінных супоў, адвару шыпшыны, квасу, морсаў, сокаў (бярозавік) і шчолачнай мінеральнай вады, адмаўленне прыёму алкаголю і ўніканне ўжывання солі. Таксама карысна есці кавуны, суніцы, цытрусавыя і яблыкі ў сырым выглядзе, як і выкарыстоўваць у харчаванні бульбу, крупы, хлеб і яйкі.
З ежы варта выключыць багатыя на пурын стравы (венджаная, салёная і тлустая рыба, вяндліна, грыбныя, курыныя, мясныя і рыбныя булёны, ікра, какава, ныркі, мазгі, мясныя і рыбныя кансервы, печань, тлустае мяса маладых жывёл, шакалад і язык) і раслінныя вырабы, што змяшчаюць мачавую кіслату (свежыя бабовыя, цвятная капуста, радыска, спаржа, шпінат і шчаўе). Гарбату дапушчальна піць нямоцнай з лісця брусніц, каву — толькі з малаком. Таксама варта выключыць з ежы здор і лой[4].
Прычыны
Развіццю хваробы спрыяе зменлівы расклад харчавання, ужыванне алкаголю (найперш віно і піва, якія змяшчаюць малібдэн), павышаны крывяны ціск, пашкоджанне выдзяляльнай сістэмы, лускаваты лішай, абязводжванне, атручанне волавам і кантакт з фарбавальнікамі. Таксама адмоўна ўплываюць цялесныя перагрузкі і хаджэнне ў цесным абутку.
Праявы
Хвароба выяўляецца праз боль, пачырваненне і прыпуханне сустава з наступным лушчэннем скуры, ліхаманку да +40°С і дрыжыкі. Запаленне сустава суправаджаецца ўтварэннем свішчоў[5].
Зноскі
- 1 2 3 4 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- 1 2 3 4 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Два піва і… адну падагру // Звязда : Газета. — 27 мая 2004. — № 129, 25142. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Шаўко. Нага ў пастцы // Звязда : Газета. — 1 сакавіка 2005. — № 36, 25368. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Вольга Цыбульская. Падагра — прыяцелька на ўсё жыццё // Краіна здароўя. — 10 ліпеня 2010. — № 33 (202). — С. 5.(недаступная спасылка)
Літаратура
- Сарока М. Ф. Пада́гра // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 483. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Падагра