Пагром у Ядвабнэ / Ядвабна (польск.: Pogrom w Jedwabnem, іўр.: הטבח בידוובנה, ідыш: יעדוואבנער פאגראם) — масавае забойства яўрэяў у вёсцы Ядвабнэ ў Беластоцкай вобласці БССР (сёння Польшча) падчас Другой сусветнай вайны, у ліпені 1941 года. Доўгі час лічылася, што пагром здзейснілі нямецкія карнікі, аднак насамрэч асноўную масу пагромшчыкаў складалі палякі з навакольных раёнаў.
Гісторыя
10 ліпеня 1941 года натоўп напаў на яўрэяў, уключаючы мясцовага рабіна. Большасць ахвяр былі жыўцом спалены ў ёўні. Доўгі час лічылася, што гэта масавае забойства было здзейснена немцамі, пакуль у 2001 годзе амерыканскі гісторык Ян Томаш Грос апублікаваў кнігу «Sąsiedzi: Historia zagłady żydowskiego miasteczka» («Суседзі: Гісторыя знішчэння яўрэйскага мястэчка»). Як паказана, пагром здзейснілі мясцовыя жыхары без нямецкай дапамогі[1][2][3]:
Асноўныя факты выглядаюць бясспрэчна. У ліпені 1941 года вялікая група палякаў, якія жылі ў Ядвабнэ, прыняла ўдзел у жорсткім знішчэнні амаль усіх тамтэйшых яўрэяў, якія, дарэчы сказаць, складалі пераважную большасць жыхароў мястэчка. Спачатку іх забівалі паасобку — палкамі, камянямі, мучылі, адсякалі галовы, апаганьвалі трупы. Потым, 10 ліпеня, каля паўтары тысячы пакінутых у жывых былі загнаныя ў ёўню і спалены жыўцом.
Некаторыя палякі не пагадзіліся з такой ацэнкай падзей. Расследаванне, праведзенае з 2000 па 2004 год польскім Інстытутам нацыянальнай памяці, у асноўным пацвярджала версію Гроса, акрамя колькасці загінулых яўрэяў — замест 1600 загінулых было сказана пра гібель 340—350 чалавек[4]. Па сцвярджэнні пракурора Радаслава Ігнацьева, не выключана, што забойствы былі інспіраваныя немцамі, а сам факт прысутнасці нямецкіх салдат на месцы «варта лічыць раўназначным дадзенай імі згодзе на забойства»[5].
Рэакцыя
У 2001 годзе Прэзідэнт Польшчы Аляксандр Квасьнеўскі афіцыйна прынёс прабачэнне яўрэйскаму народу за гэтае злачынства[6][7].
Памяць
10 ліпеня 2013 года на цырымоніі, прысвечанай 72-й гадавіне разні, астанкі ахвяр пагрому былі перапахаваныя. Перапахаванне было арганізавана Польскім Інстытутам нацыянальнай памяці і музеем Другой сусветнай вайны. У ім прынялі ўдзел галоўны рабін Польшчы Міхаэль Шудрых, прэзідэнт Саюза яўрэйскіх абшчын Польшчы Пётр Кадлчык і выхадзец з Ядвабнэ Іцхак Левін (ён у дзяцінстве цудам пазбегнуў гібелі падчас разні)[8].
Падзеі ляглі ў аснову фільма Уладзіслава Пасікоўскага «Каласок», героі якога даведаліся аб масавым забойстве яўрэяў у сваёй роднай вёсцы[9]. Таксама разня лягла ў аснову п’есы Тадэвуша Слабадзянека «Аднакласнікі. Гісторыя на XIV»[10].
Заўвагі
- ↑ «Золотая лихорадка в Треблинке»: историк Ян Гросс обвинил поляков в мародерстве . Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2013. Праверана 29 красавіка 2011.
- ↑ Ян Томаш Гросс. Соседи. История уничтожения еврейского местечка = Sasiedzi: Historia zagłady żydowskiego miasteczka. — Текст, 2002. — 160 с. — ISBN 5-7516-0321-4.
- ↑ Ян Гросс снова шокирует Польшу своей книгой(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 мая 2012. Праверана 29 красавіка 2011.
- ↑ Постановление о закрытии следствия по убийствам польских граждан еврейской национальности, стр. 200(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 26 лютага 2013.
- ↑ Поляки подыскали евреям местечко . Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 14 ліпеня 2011.
- ↑ Яновский, Мачей Едвабне, 10 июля 1941 года: дискуссия о событиях страшного дня(руск.) // Pro et Contra. — Фонд Карнеги, 2011. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2023.
- ↑ Григорий Бакланов. Кумир. Избранные части из новой книги . Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2009. Праверана 21 лістапада 2009.
- ↑ В Едвабне перезахоронены останки евреев, зверски убитых поляками в 1941 году(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2013. Праверана 11 ліпеня 2013.
- ↑ Hoberman, J.. The Past Can Hold a Horrible Power . The New York Times (25 кастрычніка 2013). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2013. Праверана 15 снежня 2013.
- ↑ Уроки истории на сцене — Одноклассники. История в XIV уроках . Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2019. Праверана 14 ліпеня 2019.