Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Саюзам (англ.: Association Agreement ці AA) - дагавор паміж Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і дзяржавай - не сябрам ЕС, які стварае рамкі для супрацоўніцтва паміж імі. Да абласцей супрацоўніцтва звычайна адносяцца развіццё палітычных, гандлёвых, сацыяльных, культурных сувязяў і ўмацаванне бяспекі. Прававая базу такога пагаднення была створана па артыкуле №217 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага Саюза.

Тлумачэнне

Першапачаткова пагадненне аб асацыяцыі было ўключана ў Рымскі дагавор у ЕЭС як спосаб забеспячэння будучага супрацоўніцтва з Вялікабрытаніяй. Першымі краінамі, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім Супольніцтвам былі Грэцыя і Турцыя у 1960 годзе.

Звычайна ЕС заключае пагадненне аб асацыяцыі ў абмен на абавязацельства палітычных, эканамічных, гандлёвых або судовых рэформаў у краіне. Затое краіна-падпісант можа атрымаць безпадатковы доступ да некаторых ці нават ўсіх рынкаў ЕС, сельскагаспадарчых прадуктаў і г.д., а таксама фінансавую або тэхнічную дапамогу. Пагадненне аб асацыяцыі можа ўключаць у сябе пагадненне аб свабодным гандлі (FTA) паміж ЕС і трэцяй краінай.

Пагадненне аб асацыяцыі павінны ратыфікаваць усе краіны-члены ЕС.

У найноўшай гісторыі такія пагадненні былі падпісаны ў рамках двух палітык ЕС Працэсу стабілізацыі і асацыяцыі (SAA) і Еўрапейскай палітыкі суседства (ENP). Краіны Балканскага паўвострава ўдзельнічаюць у першай. Другая палітыка распаўсюджваецца на міжземнаморскія краіны і краіны Усходняй Еўропы (уключаючы Паўднёвы Каўказ), за выключэннем Расіі, што настойвае на стварэнні чатырох агульных прастор. Звычайна глыбіня супрацоўніцтва з краінамі, якія падпісалі пагадненне аб асацыяцыі, менш, чым з паўнапраўнымі членамі ЕС.

Увогуле еўрапейская палітыка суседства ўключае супрацоўніцтва з такімі краінамі як Азербайджан, Алжыр, Арменія, Беларусь, Грузія, Егіпет, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Лівія, Марока, Малдова, Палесцінская аўтаномія, Расія, Сірыя , Туніс і Украіна.

Пагадненні ЕС з трэцімі краінамі

Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕС.
Дамовы з палажэннямі FTA
Працягваецца ратыфікацыя
  • Боснія і Герцагавіна SAA (падпісана 2008)
  • Грузія AA і DCFTA (падпісана 2014)
  • Калумбія FTA (падпісана 2012)
  • Малдова AA і DCFTA (падпісана 2014)
  • Перу FTA (падпісана 2012)
  • Сербія SAA (падпісана 2008)
  • Сістэма цэнтральнаамерыканскіх інтэграцый AA з палажэннямі FTA (падпісана 2012)
  • Украіна AA і DCFTA (абедзве парафіраваны у 2012, AA падпісана 21 сакавіка 2014, DCFTA падпісана 27 чэрвеня 2014 года, ратыфікавана 16 верасня Украінай і Еўрапарламентам[1])
Працягваюцца перамовы

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.