Павітуха | |||||||||||||||
![]() Павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Павіту́ха[5][6] (Cuscuta) — род кветкавых раслін сямейства Бярозкавыя (Convolvulaceae).
Батанічнае апісанне

Аднагадовыя травяністыя паразітычныя расліны без каранёў і лісця. Сцябло павойнае, ніткападобнае, бясколернае ці аранжавага, жоўтага, ружаватага, чырванаватага колеру. У сцябле раслін адсутнічае хларафіл. Лісце рэдукавана ў лускавінкі. Павітуха абвівае расліну-гаспадара і ўкараняецца ў яе прысоскамі (гаўсторыямі), жывіцца яе сокам. Кветкі дробныя (2—7 мм), белага, ружаватага колеру, сабраныя ў клубочкі, парасонікі або гронкі. Плод — каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца павітуха еўрапейская (Cuscuta europaea), павітуха льняная (Cuscuta epilinum), павітуха чабаровая (Cuscuta epithynum)[6].
Расліны роду з’яўляюцца паразітамі сельскагаспадарчых культур, кармавых траў, дзікарослых раслін і дрэў. Пустазелле. Парушаюць абмен рэчываў раслін-гаспадароў, затрымліваюць іх развіццё і рост, часта выклікаюць гібель. Размнажаюцца насеннем і часткамі сцябла[7]. З’яўляюцца пераносчыкамі вірусных хвароб раслін[7].
Віды
Род налічвае больш за 150[6] відаў (171 від[8]). Усе віды ядавітыя[7].
Некаторыя з відаў:
- Cuscuta campestris Yunck. — Павітуха палявая
- Cuscuta epilinum Weihe — Павітуха льняная
- Cuscuta epithynum (L.) L. — Павітуха чабаровая
- Cuscuta europaea L. — Павітуха еўрапейская
- Cuscuta lupuliformis Krock. — Павітуха хмелепадобная
- Cuscuta suaveolens Ser. — Павітуха духмяная
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Ліней К. Genera plantarum eorumque characteres naturales, secundum numerum figuram, situm, & proportionem omnium fructificationis partium — 5 — Стакгольм: 1754. — С. 60. — doi:10.5962/BHL.TITLE.746
- ↑ Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 124.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 43. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
- 1 2 3 Повилика // Праект «Архив природы России» Архівавана 23 кастрычніка 2019. (руск.)
- ↑ Cuscuta Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
Літаратура
- Маўрышаў В. В. Павітуха // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 470. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Прусакова Б. М. Павітуха // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 47. — 522 с. — 10 000 экз.
- Повилика // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (руск.)
Спасылкі
- Повилика — род Cuscuta: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Cuscuta L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) (англ.)
- Cuscuta Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
- Повилика // Праект «Архив природы России» Архівавана 23 кастрычніка 2019. (руск.)
- Cuscuta (Повилика) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)