Павукі | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Araneae Clerck, 1757 | |||||||||||||||||||||||
Даччыныя таксоны | |||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||
|
Павукі (Araneae, Aranei) — атрад членістаногіх, другі па колькасці вядомых прадстаўнікоў у класе павукападобных: каля 41 тысячы відаў.
Апісанне
Даўжыня ад 0,7 мм да 11 см. Самкі большыя за самцоў. Афарбоўка разнастайная. Цела складаецца з укрытых шчытком галавагрудзей і брушка, якія злучаны кароткай сцяблінкай. Вачэй 4 пары. Канечнасцей 6 пар (хадзільных ног 4 пары, з іх дапамогай робяць лоўчыя сеткі, яйцавыя коканы). На канцах хеліцэраў адкрываюцца пратокі ядавітых залоз. На брушку бародаўкі (1—4 пары) з адтулінамі павуцінных залоз. Павуціна дыяметрам да 3—7·10−3 мм складаецца з бялку фібраіну; трываласць на разрыў да 260 кг/мм; мае ў сабе бактэрыцыдныя рэчывы. Есць органы дотыку, нюху, слыху. Для павукоў характэрны складаныя паводзіны, некаторым уласцівы канібалізм.
Распаўсюджанне
Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. На Беларусі каля 300 відаў з сямействаў вадзяных павукоў, кругапрадаў (Araneidae), павукоў-бакаходаў (Thomisidae), павукоў-скакуноў (Salticidae), павукоў-цянётнікаў (Theridiidae), трубкавых (Dysderidae) і інш.
Таксанамія
Вядомы з дэвону (каля 400 млн г. назад). Падзяляюцца на 3 падатрады: ліфістыяморфныя, або членістабрухія, мігаламорфныя, або павукі-птушкаеды (Mygalomorphae), і вышэйшыя аранеаморфныя, або двухлёгачныя (Araneomorphae).
Спосаб жыцця
Жывуць пераважна на сушы. Вандроўныя не будуюць сховішчаў, аселыя селяцца ў норках і логавах. Пераважна начныя жывёлы. Актыўнасць залежыць ад тэмпературы і вільготнасці асяроддзя. Драпежнікі. Кормяцца насякомымі, трапічныя птушкаеды — дробнымі птушкамі, жабамі, яшчаркамі, мышамі.
Раздзельнаполыя. Самкі адкладваюць яйцы ў коканы або яйцавыя мяшкі, якія носяць з сабой і ахоўваюць.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Петрыкаў А. Павукі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).