Адсоткавы склад паветра

Паветра — сумесь газаў, якія складаюць атмасферу Зямлі.

Паветра складаецца (працэнты па аб'ёме) з:

У паветры заўсёды прысутнічае невялікая колькасць вадзянога пару, азону, метану, інэртных газаў, цвёрдых і вадкіх рэчываў (пылу) ды інш.

Шчыльнасць сухога паветра ў нармальных умовах — 1,2928 кг/м³. Сярэдняя адносная малекулярная маса — 29.

Паветра шырока выкарыстоўваецца ў шматлікіх прамысловых працэсах у якасці акісляльніка, крыніцы азоту для вытворчасці азотных угнаенняў, крыніцы азоту і кіслароду для вытворчасці гэтых газаў, у якасці ахаладжальнага і асушальнага агенту, сродку гука- і цеплаізаляцыі, у якасці энерганосьбіту ў пнеўматычных машынах.

Аэра… (стар.-грэч.: ἀήρ «паветра») — частка складаных словаў са значэннем датычнасці да паветра, напрыклад, аэрастат, аэрацыя.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.