Павел Уладзіміравіч Хадаровіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1987 (36 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Уладзімір Паўлавіч Хадаровіч |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Вучоба | |
Член у |
Павел Уладзіміравіч Хадаровіч (нар. 25 чэрвеня 1987, Мінск, Мінская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 чэрвеня 1987 г. у Мінску ў сям’і мастака Уладзіміра Хадаровіча. У 2006 годзе скончыў гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «Жывапіс», атрымаўшы адзнаку 10 балаў за дыпломную працу «Беларускія народныя святы».
У тым жа годзе паступіў на мастацкі факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, які скончыў 2012 годзе па на спецыяльнасці «станковы жывапіс». За дыпломны праект «З рукатворных крыніц», атрымаў найвышэйшы бал (10). З 2007 года актыўна ўдзельнічае ў мастацкіх выстаўках.
У 2012—2014 гадах працаваў выкладчыкам малюнка і жывапісу ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А. К. Глебава.
Жыве ў Мінску. Сябра моладзевай секцыі Беларускага саюза мастакоў з 2013 года. У 2015 годзе адкрыў у Мінску ўласную школу-студыю жывапісу «Квадарт», дзе працуе зараз.