Павел Уладзіміравіч Уцюпін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас | ||||||
Папярэднік | Віталь Воўк | ||||||
Пераемнік | Пётр Пархомчык | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 снежня 1976 (47 гадоў)
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | эканаміст, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Месца працы |
Павел Уладзіміравіч Уцю́пін (нар. 17 снежня 1976, с. Папоўка, Харольскі раён, Прыморскі край, РСФСР, СССР) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан (з 2020).
Біяграфія
Нарадзіўся 17 снежня 1976 года ў сям’і Любові і Уладзіміра Уцюпіных, якая паходзіла з Кургана. Бацька быў ваенным, таму сям’я шмат пераязджала па СССР, у выніку асеўшы ў Барысаве[1].
Вучыўся ў гімназіі ў Барысаве[1]. Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, эканаміст, магістр эканамічных навук; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне міжнародных адносін.
Працаваў намеснікам дырэктара па знешнеэканамічных сувязях малога прадпрыемства «Дубль В», начальнікам аддзела знешнеэканамічных сувязяў вытворча-камерцыйнай фірмы «УТВ», эканамістам планава-эканамічнага аддзела сумеснага прадпрыемства «ФрэБор» у горадзе Барысаве. Пасля заканчэння аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта быў саветнікам, галоўным саветнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.
З 2006 года займаў пасаду намесніка генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансам адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына».
У 2008 годзе Уцюпін быў абраны членам Савета Рэспублікі ад Магілёўскай вобласці[1].
У парадку пераводу пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 лістапада 2011 г. № 1494 прызначаны намеснікам Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам прамысловасці Беларусі[2], заставаўся на пасадзе да чэрвеня 2020 года.
20 ліпеня 2020 быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан[3].
Сям’я
Маці Любоў Уцюпіна працавала настаўніцай малодшых класаў. Малодшая сястра — Крысціна, працуе юрысконсультам[1].
У БДЭУ пазнёміўся з будучай жонкай Александрынай, якая паходзіла з Новалукомля. У 2005 годзе пара ажанілася. Маюць дваіх дзяцей, старэйшай дачцэ Сафіі — 12 гадоў. Сыну Андрэю — 10 (2018)[1].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Хто замяніў скандальна знятага Ваўка: пяць фактаў пра новага міністра прамысловасці Паўла Уцюпіна
- ↑ Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
- ↑ Архіўная копія (руск.)(недаступная спасылка). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2020. Праверана 22 ліпеня 2020.