Павел Сцяпанавіч Куц | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | Парэчча, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | цеплатэхніка |
Месца працы | Інстытут Інстытут цепла- і масаабмену АН БССР |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту |
Павел Сцяпанавіч Куц[1] (нар. 4 верасня 1925) — вучоны ў галіне цеплатэхнікі, доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1981).
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Парэчча (сучасны аграгарадок у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1954 годзе скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1954 г. у Інстытуце цепла- і масаабмену Акадэміі навук БССР.
Навуковая дзейнасць
Займаўся даследаваннямі цепла- і масабмену ў сушыльных працэсах, тэорыяй і тэхнікай сушкі вільготных, мікрабіялагічных матэрыялаў, распрацоўкай цеплафізічных і тэхналагічных асноў сушкі высакавольтнай ізаляцыі. Сааўтар шэрагу патэнтаў[2].
Сярод апублікаванага:
- Теплофизические и технологические основы сушки высоковольтной изоляции. — Мн., 1979 (разам з І. Ф. Пікусам);
- Сушка продуктов микробиологического производства. — М., 1987. (разам з Э. Р. Тутавай);
- Процессы сушки капиллярно-пористых материалов: сб. науч. трудов / АН БССР, Ин-т тепло- и массообмена им. А. В. Лыкова; редкол.: П. С. Куц, Э. Г. Тутова. — Мн. : ИТМО, 1990.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.
- ↑ База патентов Беларуси (руск.)
Літаратура
- Куц Павел Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 64. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.