Павел Стэфан Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Paweł Stefan Sapieha | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альбрэхт Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Стэфан Пац | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Юр’евіч Хадкевіч | ||||||
Пераемнік | Крыштаф Хадкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1565[1] | ||||||
Смерць |
19 ліпеня 1635[2][3] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Багдан Паўлавіч Сапега[1] | ||||||
Маці | Марына з Капустаў[d][1] | ||||||
Жонка | Рэгіна з Дыбоўскіх[d][1], Альжбета Вэселен[d][1], Кацярына з Гаслаўскіх[d][4][1] і Соф’я з Даніловічаў[d][1] | ||||||
Дзеці |
ад другога шлюбу: Ганна Катарына, Тэафіла і Крысціна |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (1593—1623), падканцлер літоўскі (з 1623).
Біяграфія
Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Вучыўся ў Віленскай акадэміі.
У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа Рымскі Клімент VIII.
Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611 гадоў. У час аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.
14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага. Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.
Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (2—5 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.
Сям’я
Быў жанаты чатыры разы. Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Веселен (у 1602), з якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крысціну. Дзве з іх сталі манахінямі: Еўдакія (Кацярына) базыльянскага ордэна і Тэафіла капуцынскага ордэна, а Крысціна выйшла замуж за падстолія літоўскага Яна Гераніма Хадкевіча[5], але памёрла маладой, не пакінуўшы нашчадства[6].
Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагілле для яго і трох жонак[7]
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ↑ Paweł Stefan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 164.
- ↑ Рыбчонак С. Паходжанне і радавод Валовічаў XV — пачатку XVII ст. // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. Янушкевіч — 2014. — С. 90. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
- ↑ Mirosław Nagielski "Paweł Stefan Sapieha hasło [w] w PSB tom XXXV wyd. 1994 str. 138
- ↑ Павел Стефан Сапега в дымке истории Архівавана 5 мая 2021. (руск.)
- ↑ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 178.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 547. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Стэфан Сапега
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.