Павел Самуілавіч Аўраменка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1929 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | жывёлагадоўля |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук[1] (1979) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Павел Самуілавіч Аўраменка (нар. 1 мая 1929, вёска Барысаўка, Клімавіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Біяграфія
З сялянскай сям’і. Закончыў Клімавіцкі зааветтэхнікум, БСГА — вучоны заатэхнік (1961). Працаваў старшым ветурачом МТС, старшынёй калгаса, начальнікам раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі. У 1967 годзе закончыў аспірантуру пры Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, з сакавіка 1967 года — кандыдат біялагічных навук, са снежня 1979 г. — доктар сельскагаспадарчых навук, з 1981 г. — прафесар. У БелНДІЖ — старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце і кіраўнік аддзела па тэхналогіі кармоў. Асноўным напрамкам навукова-даследчай работы з’яўляецца распрацоўка прагрэсіўных тэхналогій нарыхтоўкі і захавання кармоў, а таксама абгрунтаванне эфектыўнасці выкарыстання кармавых сродкаў сельскагаспадарчай жывёлы ў адносінах да умоў сучаснага вядзення жывёлагадоўлі. Аўтар 187 навуковых работ, кніг і манаграфій.
Навуковыя працы
- Перспективные технологии заготовки травянистых кормов. — Мн., 1990 (у сааут.).
- Производство силосованных кормов. — Мн., 1984 (разам з Л. М. Паставалавай).
- Справочник по приготовлению, хранению и использованию кормов. — 2-е изд. — Мн., 1993. (у сааут.).
Заўвагі
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы — Мн.: 1996. — С. 87. — 480 с. — ISBN 978-985-11-0061-9
Літаратура
- Аўра́менка Павел Самуілавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 87. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).