Павел Мікалаевіч Лёгкі | |
---|---|
Нараджэнне |
30 мая 1972 (51 год) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат, ваенны, журналіст |
Ваенная служба | |
Званне |
|
Узнагароды |
Павел Мікалаевіч Лёгкі (нар. 30 мая 1972, Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.
Біяграфія
Нарадзіўся 30 мая 1972 года ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Маці паходзіць з вёскі Нач Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, бацька — з Магілёўшчыны[1].
У 1989—1992 гадах быў курсантам Данецкага вышэйшага ваенна-палітычнага вучылішча інжынерных войскаў і войскаў сувязі, у 1992—1993 гадах — курсантам Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча, якое скончыў у 1993 годзе.
З чэрвеня па лістапад 1993 года быў камандзірам узвода вучэбнага цэнтра Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча. У 1993—1998 гадах з’яўляўся навуковым супрацоўнікам ваенна-навуковых падраздзяленняў Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага вучылішча і Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
У 1998—2000 гадах працаваў карэспандэнтам, у 2000—2002 гадах — начальнікам-рэдактарам аддзела рэдакцыі часопіса «Армія» Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У 2002—2003 гадах працаваў аглядальнікам службы навін Агульнанацыянальнага тэлебачання.
У 2003—2012 гадах узначальваў прэс-службу прэзідэнта Беларусі. На пасадзе, у прыватнасці, быў адным са спікераў рэжыму Лукашэнкі падчас разгону буйных пратэстаў беларускай дэмакратычнай апазіцыі пасля супярэчлівых прэзідэнцкіх выбараў 2006 года («Джынсавая рэвалюцыя») і 2010 года (Плошча 2010 і пратэсты Беларусі 2011 года).
У 2004 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 22 кастрычніка 2012 года[2] па 9 студзеня 2018 года[3] працаваў саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, дзе адказваў за інфармацыйныя пытанні.
З 9 студзеня[3] па май 2018 года працаваў намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. З мая 2018 года да 1 снежня 2020 года[4] працаваў першым намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
1 снежня 2020 года прызначаны саветнікам-пасланнікам Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[4].
Сям’я
Жонка Алена і два сыны (старэйшы — студэнт, малодшы — школьнік)[1].
Узнагароды
Санкцыі ЕС і іншых краін
У верасні 2020 года Латвія[5] і Эстонія[6] ўнеслі Лёгкага ў свае санкцыйныя спісы: Латвія прызначыла Лёгкага персонай нон грата, а Эстонія наклала пяцігадовую забарону на ўезд.
17 снежня 2020 года Лёгкі быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза. Савет Еўрапейскага Саюза прызнаў Лёгкага падчас яго працы першым намеснікам міністра інфармацыі адказным за, у прыватнасці, «рашэнне Міністэрства інфармацыі спыніць доступ да незалежных сайтаў і абмежаваць доступ у Інтэрнэт у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года – рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, мірных дэманстрантаў і журналістаў»[7]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[8].
Акрамя таго, Лёгкага ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[9], Швейцарыя[10][11].
Зноскі
- 1 2 Павел Легкий: «На этой земле складывалась история моей семьи, эти места — часть и меня» Архівавана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22 октября 2012 года № 957 «О назначении П. Н. Легкого»(недаступная спасылка)
- 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 студзеня 2018 года № 11 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага і Н. А. Кісляковай» Архівавана 21 ліпеня 2021.
- 1 2 Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 снежня 2020 года № 685 «Аб назначэнні П. М. Лёгкага» Архівавана 11 верасня 2021.
- ↑ Foreign Minister Edgars Rinkēvičs places 101 Belarusian officials on persona non grata list Архівавана 29 лістапада 2020. - Міністэрства замежных спраў Латвіі, 25.09.2020
- ↑ The sanctions of the Government of the Republic in view of the situation in Belarus - Міністэрства замежных спраў Эстоніі, 1 October 2020
- ↑ Council implementing regulation (EU) 2020/2129 of 17 December 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
- ↑ Shields, Michael; Liffey, Kevin. Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.). Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
- ↑ Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.