Павел Алегавіч Лойка
Дата нараджэння 12 ліпеня 1958(1958-07-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 2010(2010-10-22) (52 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Алег Антонавіч Лойка
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (1984)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Іванавіч Мялешка
Член у

Павел Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1], Мінск) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1984), дацэнт (2000).

Біяграфія

Нарадзіўся 12 ліпеня 1958 года ў Слоніме. Сын беларускага філолага і пісьменніка Алега Лойкі.

У 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ[2]. З 1983 года — супрацоўнік, у 1990—2000 гадах — загадчык аддзела гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагодзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Феадальная рэнта ў прыватнаўласніцкіх маёнтках Беларусі ў другой палове XVI—XVIII ст.»

Адначасова ў 1994—2006 гадах — загадчык кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта БДУ. У 2006—2010 гадах — дацэнт кафедры. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі.

Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»[3].

Памёр 22 кастрычніка 2010 года ў Мінску. Пахаваны на Міханавіцкіх могілках[4].

Навуковая дзейнасць

Даследаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага развіцця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI стагоддзі, аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стагоддзяў.

Працы

Друкаваўся з 1982 года ў Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфій па гісторыі.

  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам).
  • Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
  • І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з Васілём Мялешкам).
  • Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы XVI — першай трэці XVII ст. Мінск: БДУ, 2002.

Заўвагі

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.