Павел Васілевіч Масленікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 лютага 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 верасня 1995[1] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Уладзімір Паўлавіч Масленікаў |
Род дзейнасці | мастак, мастацтвазнавец |
Жанр | пейзаж |
Вучоба | |
Уплыў на | Яўген Ждан |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Па́вел Васі́левіч Ма́сленікаў (14 лютага 1914, в. Нізкая Вуліца, Магілёўскі павет, Магілёўская губерня — 6 верасня 1995) — беларускі мастак, жывапісец, мастацтвазнаўца, педагог. Народны мастак Беларусі (1994).
Біяграфія
Нарадзіўся 14 лютага 1914 года ў вёсцы Нізкая Вуліца Магілёўскай губерні. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938) і Інстытут жывапісу, скульптуры, архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў Ленінградзе (1953). У 1953—1957 гадах — вучыўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Акадэміі Навук БССР без адрыву ад вытворчасці.
З 1938 года працаваў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета Беларусі.
У 1941—1945 гадах удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З 1946 па 1960 гады Масленікаў працаваў мастаком-пастаноўшчыкам у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Аформіў спектаклі: у тэатры оперы і балета «Трыльбі» А. Юрасоўскага (1940), «Бахчысарайскі фантан» Б. Асаф’ева і «Прададзеная нявеста» Б. Сметаны (1949), «Салавей» М. Крошнера і «Дэман» А. Рубінштэйна (1950), «Паяцы» Р. Леанкавалы і «Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага (1951), «Іаланта» П. Чайкоўскага і «Страшны двор» С. Манюшкі (1952), «Маладая гвардыя» Ю. Мейтуса (1954), «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага (1957), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958), «Джаконда» А. Панкелі (1962) і інш[2].
У Беларускім тэатры імя Я. Купалы: «Цудоўны скарб» П. Малярэўскага (1949), «Шчасце паэта» В. Віткі (1959), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1954)[2].
З 1960 па 1964 год займаў пасаду рэктара Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. У 1965—1967 кіраваў майстэрняй тэатральных мастакоў БДТМІ.
З 1967 па 1979 г. — загадчык кафедры мастацкага афармлення тканін і вырабаў з іх.
Займаўся афармленнем спектакляў у Беларускім тэатры імя Я. Купалы.
Аўтар пейзажаў: «Жнівень» (1953), «Хвоі» (1956), «Перад цвіценнем» (1957), «Золата бярозы» (1959), «Пачатак вясны» (1961), «Беларускі пейзаж» i «На ўскраіне Мінскай» (1963), «Над возерам» i «Абуджэнне» (1969), «Азёрны край» (1970), «На Вячы» (1971), серыі «Па родным краі» i «Алтайскі цыкл» (1972), «На раўнінах Палесся» (1980) і іншыя. Аўтар манаграфіі «Беларускі савецкі тэматычны жывапіс» (1962), артыкула па мастацтве Беларусі для «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 8, 1977); адзін з аўтараў «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 4—6, 1990—1994).
У 1978 годзе выйшаў на пенсію.
У 1994 годзе ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрыта карцінная галерея П. В. Масленікава, з 1997 года музей носіць імя мастака, побач з музеем усталяваны яго бюст працы скульптара У. Лятуна.
Памёр 6 верасня 1995 года ў вёсцы Княжыцы Гарадзецкага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.
Сям’я
- Дачка — Вера Пракапцова (1947—2021) — беларуская мастацтвазнаўца.
- Сын — Уладзімір Масленікаў (нар. 1956) — беларускі жывапісец.
Узнагароды і прэміі
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР» (1954).
- Ганаровае званне «Народны мастак Беларусі» (1994).
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (у аўтарскім калектыве, 1996) — за цыкл прац «Гісторыя беларускай дзяржавы» (пасмяротна).
Галерэя
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- 1 2 Масленікаў Павел Васілевіч(недаступная спасылка)
Літаратура
- История Могилёва: Мультимедийный проект// Беляева Г. Н., СШ № 34: Разработка и дизайн МГКУП «ЦГИС», 2006—2010. DVD
- Пракапцова В. П. Ма́сленікаў Павел Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 466—467. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.