Павел Валовіч
Герб «Багорыя»
Герб «Багорыя»
Надворны падскарбі літоўскі
1619 1630
Папярэднік Крыштаф Нарушэвіч
Пераемнік Стэфан Пац

Нараджэнне невядома
Смерць 6 сакавіка 1630(1630-03-06)
Род Валовічы
Бацька Іван Іванавіч Валовіч
Маці Ганна з Копцяў
Жонка Соф'я з Хадкевічаў
Дзеці Казімір Яўстах, Андрэй

Павел Валовіч (? — 6 сакавіка 1630) — дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Гарадзенскі падкаморы (16001615), гараднічы (16011623) і староста1615); падскарбі надворны літоўскі з 1619.

Кліент Мікалая Радзівіла Сіроткі, пры падтрымцы якога ў 1600 атрымаў пасаду гарадзенскага падкаморага.

Пасол на сойм 1597, дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1599 і 1602.

Сям'я

Паходзіў з роду Валовічаў, сын Івана, маршалка гарадзенскага, і яго другой жонкі Ганны Копаць. Меў братоў Гераніма, Андрэя і Яўстаха.

Ажаніўся з Соф'яй Хадкевіч, дачкой віленскага кашталяна Гераніма. Меў сыноў Казіміра Яўстаха, стольніка літоўскага, і Андрэя, езуіта, рэктара Віленскай акадэміі.

Літаратура

  • Падалінскі У. Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гарадзенскі палімпсест 2009. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.