Павел Васільевіч Афанасьеў
Сцяг Міністр сувязі БССР
11 лютага 1955 22 студзеня 1980
Кіраўнік урада Кірыл Мазураў
Мікалай Аўхімовіч
Ціхан Кісялёў
Аляксандр Аксёнаў
Папярэднік пасада ўтвораная
Пераемнік Іван Грыцук

Нараджэнне 1 кастрычніка 1910(1910-10-01)
Смерць 13 верасня 1987(1987-09-13) (76 гадоў)
Месца пахавання
Адукацыя
Дзейнасць Міністр сувязі
Узнагароды

Па́вел Васі́льевіч Афана́сьеў (1 кастрычніка 1910, в. Сіста-Палкіна, Пецяргофскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня — 13 верасня 1987) — беларускі савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, міністр сувязі БССР (1955—1980).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1910 года ў в. Сіста-Палкіна Пецяргофскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні (цяпер Ленінградская вобласць Расіі).

Працоўную дзейнасць пачаў у 1929 годзе манцёрам, станцыйным механікам Базавай тэлефоннай станцыі Галоўваенпорта ў г. Кранштаце.

У 1937 годзе скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут сувязі. З 1937 года працаваў у Наркамаце сувязі СССР, з 1942 года — у Вялікабрытаніі, спачатку інжынер, пасля галоўны інжынер у гандлёвым прадстаўніцтве СССР па прыёмцы абсталявання сувязі. З лютага 1946 па кастрычнік 1948 года працаваў галоўным інжынерам Цэнтральнага упраўлення магістральных сувязей Мінсувязі СССР. З 1948 па 1955 год працаваў начальнікам Галоўнага упраўлення міжгародняй тэлефоннай сувязі Мінсувязі СССР.

З 11 лютага 1955 па 22 студзеня 1980 года — Міністр сувязі БССР.

Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1959—1975), член ЦК КПБ (1960—1966).

Памёр 13 верасня 1987 года. Пахаваны ў Мінску.

Узнагароды

  • ордэн «Знак Пашаны» (1943),
  • ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1960),
  • ордэн Леніна (1966),
  • ганаровае званне «Заслужаны сувязіст БССР» (1966),
  • значок «Ганаровы радыст» (1969),
  • медаль «За доблесную працу» (1970),
  • ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі (1971),
  • званне «Майстар сувязі» (1978).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.