Павел Аркадзевіч Ляхновіч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 25 кастрычніка 1954 (69 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік, перакладчык, журналіст |
Павел Аркадзевіч Ляхновіч (нар. 25 кастрычніка 1954, в. Сярэдняя, Мінскі раён) — беларускі празаік, перакладчык, журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1954 года ў в. Сярэдняя на поўначы Мінскага раёна. Ранняе дзяцінства прайшло ў частых пераездах, сваю хату бацькі агоралі толькі ў 1968 годзе ў в. Ракаў Валожынскага раёна[1].
У 1961—1965 гадах вучыўся ў Кіявецкай пачатковай школе, потым у 1965—1971 гадах у Ракаўскай сярэдняй школе, у 1972—1977 гадах у Каспійскім вышэйшым ваенна-марскім чырванасцяжным вучылішчы імя Кірава ў Баку, Азербайджан[1].
Пасля сканчэння КВВМЧВ імя Кірава праходзіў службу на падводных лодках і надводных караблях Паўночнага флоту (ракетны падводны крэйсер стратэгічнага прызначэння К-424, энергетычныя судны ЭНС-244 і ЭНС-254). Заканчваў службу выкладчыкам у 1-м вучэбным атрадзе ВМФ у Пінску. Звольніўся ў запас у 1991 годзе[1].
Працаваў аўтаслесарам, намеснікам дырэктара і дырэктарам малога прадпрыемства, «выбівалам» у рэстаране, трэнерам па кікбоксінгу і тайскаму боксу, целаахоўнікам, журналістам у пінскіх газетах, будаўніком у Варшаве, Маскве, Салехардзе і Сургуце[1].
Першыя публікацыі былі на старонках «Пінскага весніка» ў пачатку 1990-х[1].
Бібліяграфія
- «Пачатак сезона»- зборнік апавяданьняў, 1998 г.
- «З Богам у Расеі» В. Цішэк, Даніэль Флягерты — пераклад з польскай, 2003 г.