Павел Антонавіч Куксёнак | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 мая 1891 |
||||||
Смерць | 3 снежня 1941 (50 гадоў) | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч | ||||||
Бітвы |
Павел Антонавіч Куксёнак (15 мая 1891, в. Царкавішча, Полацкі павет, Віцебская губерня — 3 снежня 1941) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну.
Біяграфія
Удзельнік Грамадзянскай вайны. У 1918—1920 гадах — старшыня Полацкага павятовага райкама, з 1924 года — старшыня Полацкага, Ульскага райвыканкамаў, дырэктар Слуцкай МТС. З 1938 года — на кіруючай пасадзе ў Наркамземе БССР. З 1940 года — дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.
Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны працаваў старшынёй Глыбоцкага райвыканкама. У 1941 годзе пасля акупацыі тэрыторыі Беларусі стварыў і ўзначальваў Сакалішчанскую арганізацыю Расонскага камуністычнага падполля. Падпольшчыкі знішчылі 4 масты на аўтамабільных дарогах, лакаматыў, аўтамашыну з немцамі, лесапілку ў в. Боркавічы, масласепаратыўны пункт у в. Белае (зараз — Азіна). 3 снежня 1941 года быў расстраляны.
У 1965 годзе на магіле ў в. Кульнева пастаўлены абеліск.
Зноскі
Літаратура
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 338.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 342.
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2011. — Т. 2, кн. 2 : Витебская область. — С. 12.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 1997. — Т. 4. — С. 293.