![]() Павел Прышывалка | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Павел Андрэевіч Прышывалка | |||||||||
Нарадзіўся |
25 ліпеня 1999[1] (24 гады) |
|||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||
Рост | 183 см | |||||||||
Вага | 81 кг[1] | |||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||
Нумар | 37 | |||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||
|
||||||||||
|
Павел Прышывалка (нар. 25 ліпеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ».
Клубная кар’ера
Выхаванец клуба «Мінск», дзе пачаў займацца футболам у 8 гадоў. З 2016 года пачаў выступаць за дубль «Мінска», на наступны год замацаваўся ў дублі і стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. У лютым 2018 года падоўжыў кантракт з «Мінскам»[2]. У 2018 годзе гуляў за клуб у Юніёрскай лізе УЕФА, з 2019 года стаў часцей з’яўляцца ў асноўнай камандзе ў якасці рэзервовага брамніка.
5 верасня 2020 года дэбютаваў у асноўным складзе «Мінска» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Астраўца» (3:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. 28 лістапада 2020 года ўпершыню згуляў у Вышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілін у матчы з салігорскім «Шахцёрам» (2:4). У сезоне 2021 стаў асноўным брамнікам каманды.
У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[3]. У сезоне 2022 быў другім брамнікам спачатку пасля Аляксея Казлова, з лета пасля Ягора Генералава, а з верасня, калі Генералаў атрымаў траўму, замацаваўся ў аснове. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[4].
У сакавіку 2023 года далучыўся да брэсцкага «Цэнтра футбола»[5]. У студзені 2024 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[6].
Статыстыка выступленняў
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2016 | дубль | Мінск | ![]() | 8 | −2 |
2017 | дубль | Мінск | ![]() | 14 | −10 |
2018 | дубль | Мінск | ![]() | 16 | −19 |
2019 | дубль | Мінск | ![]() | 21 | −17 |
2020 | Д1 | Мінск | ![]() | 1 | −4 |
2021 | Д1 | Мінск | ![]() | 26 | −48 |
2022 | Д1 | Мінск | ![]() | 12 | −15 |
2023 | Д3 | Цэнтр футбола | ![]() | 18 | −9 |
Крыніцы
- 1 2 3 https://fcminsk.by/player/pavel-prishivalko/
- ↑ Футбол. Павел Пришивалко продлил контракт с "Минском" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (5 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2022.
- ↑ "Минск" продлил контракт с Пришивалко (руск.). football.by (10 студзеня 2022). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (1 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2022. Праверана 19 снежня 2022.
- ↑ Плюс "Волат", "Торпеда", "Ореса", "Ошмяны" и компания. Минус Кировск, Ветка и "Узда". Все команды второй лиги (руск.). football.by (29 сакавіка 2023). Праверана 15 студзеня 2024.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписал голкипера Павла Пришивалко (руск.). football.by (13 студзеня 2024). Праверана 15 студзеня 2024.