Павел Анатолевіч Трубчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 верасня 1978 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
|
Павел Анатолевіч Трубчык (нар. 23 верасня 1978, в. Атраднае, Любанскі раён) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2013), дацэнт (2016)[1].
Біяграфія
Нарадзіўся 23 верасня 1978 года ў в. Атраднае Любанскага раёна. Член Беларускага таварыства «Веды»[1].
Скончыў у 2000 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка па спецыяльнасці «Гісторыя. Сацыяльна-палітычныя дысцыпліны», у 2001 годзе магістратуру, у 2004 годзе аспірантуру[1]. З 2017 па 2022 год праходзіў навучанне ў дактарантуры па спецыяльнасці «Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання»[2].
З 2004 года выкладае на кафедры гісторыі Беларусі і славянскіх народаў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1]. У 2016 годзе прысвоена навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя»[2]. У 2011—2016 — намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце[1].
З 2021 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі канца XVIII — пачатку ХХ стагоддзяў Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2022 года вучоны сакратар, з лістапада 2022 г. намеснік дырэктара па навуковай працы[2].
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: сацыяльна-эканамічныя і грамадска-палітычныя працэсы ў Беларусі (канец 19 — пачатак 20 ст.); гістарыяграфія гісторыі Беларусі другой паловы ХІХ–ХХІ ст[2].