Павел Аляксеевіч Чаранкоў | |
---|---|
руск.: Павел Алексеевич Черенков | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 ліпеня 1904[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 студзеня 1990[3][1][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Maria Putintseva[d] |
Род дзейнасці | вучоны-ядзершчык, вынаходнік, фізік |
Навуковая сфера | ядзерная фізіка, оптыка і Фізіка высокіх энергій |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1940) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Сяргей Іванавіч Вавілаў |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі |
![]() ![]() |
Узнагароды |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
![]() |
Павел Аляксеевіч Чаранкоў (15 (28) ліпеня 1904, сяло Новая Чыгла, Баброўскі павет, Варонежская губерня — 6 студзеня 1990, Масква) — савецкі фізік, двухразовы лаўрэат Сталінскай прэміі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (сумесна з І. Я. Тамам і І. М. Франкам) (1958).
Біяграфія
Бацькі Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч і Марыя Чаранкова — былі сялянамі.
У 1928 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Варонежскага ўніверсітэта (ВарДУ). Па заканчэнні універсітэта быў накіраваны выкладаць у школу ў горад Казлоў, цяперашні Мічурынск. Праз два гады ў той жа горад атрымала размеркаванне Марыя Аляксееўна Пуцінцава, дачка Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава — варонежскага літаратуразнаўца-краязнаўца, прафесара ВарДУ, заснавальніка дома-музея І. С. Нікіціна, таксама скончыла ВарДУ, аддзяленне рускай мовы і літаратуры педфака. У 1930 годзе Чаранкоў пабраўся з Марыяй Пуцінцавай. У 1932 годзе ў іх нарадзіўся сын Аляксей, у 1936 годзе — дачка Алена. У лістападзе 1930 года ў Варонежы арыштавалі па справе краязнаўцаў Аляксея Міхайлавіча Пуцінцава. У самым канцы таго ж года быў «раскулачаны» ў Новай Чыгле бацька Паўла Аляксеевіча — Аляксей Ягоравіч Чаранкоў. У 1931 годзе Аляксея Ягоравіча судзілі і адправілі ў ссылку. Яго абвінавацілі ў прыналежнасці да партыі эсэраў і ва ўдзеле ў «кулацкай» сходцы 1930 года. У 1937 годзе бацьку вучонага зноў арыштавалі, у 1938 годзе асудзілі і расстралялі за контррэвалюцыйную агітацыю.
У 1930 годзе Чаранкоў паступіў у аспірантуру Інстытута фізікі і матэматыкі ў Ленінградзе. У 1935 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, а ў 1940 годзе — доктарскую. З 1932 года працаваў пад кіраўніцтвам С. І. Вавілава. З 1935 года — супрацоўнік Фізічнага інстытута імя П. М. Лебедзева ў Маскве (ФІАН), з 1948 года — прафесар Маскоўскага энергетычнага інстытута, з 1951 года — прафесар Маскоўскага інжынерна-фізічнага інстытута. Стварыў і шмат гадоў нязменна узначальваў Аддзел фізікі высокіх энергій ў філіяле ФІАНа (г. Троіцк).
Член КПСС з 1946 года. Член-карэспандэнт АН СССР (1964). Сапраўдны член АН СССР (1970).
Апошнія 28 гадоў жыцця правёў у маскоўскай кватэры ў раёне Ленінскага праспекта, дзе размешчаны розныя інстытуты Акадэміі навук, у тым ліку і ФІАН.
Памёр 6 студзеня 1990 года ад механічнай жаўтухі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Зноскі
- 1 2 Pawel Alexejewitsch Tscherenkow // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Pavel Aleksejevič Čerenkov // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ Pavel Alekseyevich Cherenkov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Чаранкоў Павел Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 221. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).