Павел Іванавіч Бяляеў | |
---|---|
Краіна: | |
Воінскае званне: | палкоўнік |
Дата нараджэння: | 26 чэрвеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 10 студзеня 1970[1][3][…] (44 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Іванавіч Бяляеў (26 чэрвеня 1925 — 10 ліпеня 1970) — савецкі касманаўт. Герой Савецкага Саюза (1965), лётчык-касманаўт СССР (1965).
Біяграфія
Скончыў Ейскае авіявучылішча марскіх лётчыкаў-знішчальнікаў (1945), Ваенна-паветраную акадэмію (цяпер імя Ю. А. Гагарына). З 1960 года ў атрадзе касманаўтаў. 18—19.3.1965 года з А. А. Лявонавым здзейсніў палёт як камандзір касмічнага карабля «Узыход-2». У час палёту кіраваў выхадам Лявонава ў адкрыты космас (упершыню ў свеце). Пры пасадцы выкарыстаў сістэму ручнога кіравання. Працягласць палёту 2,08 сутак. Залаты медаль імя К. Э. Цыялкоўскага АН СССР.
Зноскі
- 1 2 Беляев Павел Иванович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ http://www.astronautix.com/astros/belyayev.htm
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/60231/Pavel-Belyayev
- ↑ Беляев Павел Иванович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.